Дзе шчокі?

Першы раз за 24 дні мне калега сказала, што ў мяне зніклі шчокі :))) Ура!!!!! 

Пахне фаршам

Я са сваёй дыетай павольна вар'яцею. Ну праўда. Увесь дзень адчуваю, як недзе побач пахне фаршам. Хаця ў мяне сёння грэчка. Цягам дня, толькі грэчка і вада. 

 
А ўчора быў бялковы дзень. За навогоднія святы я набрала + 100 грамаў. 20 дзён на дыеце. За…

Хьюстон, у нас проблемы


Вот и закончилась ночь безудержного жора и веселья. И слава богу!

Оказывается, если не есть майонеза, хлеба, не пить сладких соков и газировки, то очень даже можно дожить до утра и пешком вернуться домой после ночи танцев и всего такого.

Как зябко на душе без комплиментов


Гэты сабачка адлюстроўвае мой настрой. Два тыдні без салодкага, мучнога, шкоднага. Вагі паказваюць мінус 7 кг...а ніхто, акрамя мяне, гэтага не заўважае. Ну як так? 

Учора трэнер-Дзіма, калі развітваліся, сказаў: "Напішы мне пасля святаў, колькі ты…

Раніца пачалася са спартыўнай залы

Магчыма, гэта здарылася са мной упершыню.

Суботняю раніцу я правяла ў трэнажорнай зале. 

 
І мне спадабалася))) 

Праўда. Я вельмі рада, што гэтая снежаньская раніца пачалася са скачкоў,з выпадаў, з планкі і з бегавой дарожкі, а не з тэлевізара і бліноў.

Мінус 2

І гэта не тэмпература паветра. Сёння мінус два кілаграмы паказалі вагі. Можна ж было радавацца, але не радасна. Чаму толькі мінус 2? Я ем па гадзінах, я не ем салодкага. І ўсяго мінус два (((( 

Канешне, я важылася вечарам пасля трэнажорнай залы, але ж мінус 2.... усяго 2.....  

Я на трэніроўцы ўчора плакала

Натуральна. 

Плакала. Скакала на стэпе і плакала. 

Так мне было цяжка! 

А трэнер-Дзіма падганяў:

- Не спыняемся, яшчэ 30 секунд... Коліць у баку? Яно павінна калоць! А як ты хацела... ўзяла гантэлі, раз-два прысед, пульс цяпер самы такі, каб спальваць тлушч, не спыняемся, раз-два, на стэп, вышэй калені, раз-два, лягла на дыванок, планка , 30 секунд, не спыняемся, паднялася, на скакалку, 30 секунд, яшчэ-яшчэ. Бяром грыф, біцэпс, раз-два, на калені, адціскаемся. Папіла вады. І другі круг.

А я скачу, падымаю калені, з мяне цячэ пот і слёзы. Нашто было запускаць сябе да такога стану, што мне цяпер так…

Час есці

Пост кароценькі. Ад сённяшняга дня, каб я не забывалася пра рэжым, у мяне на тэлефоне ўстаўленыя шэсць будзільнікаў. У гэты час я ем па дзве лыжкі грэчкі. 

 

Вішнёвы сок - горшае, што здаралася са мной у жыцці

Мае выхадныя прайшлі ў фуршэтах ды камандыроўках. 

 

Ага-ага. І я ж стрымалася! Каўбаса, цукеркі, печыва - усё праігнорыла! Нават віно і шампанскае. 


Ныццё №1

Яшчэ ўчора я думала, што сядзець на дыеце весела. Можна посціць прыгожыя фоткі ежы і не менш прыгожыя фоткі фігуры, якая з кожным днём становіцца ўсё лепшая і лепшая. 

Ні фіга!

Гэта цяжкая праца са штодзённым падлікам калорый. 

Я не магу ўцяміць сабе, што цяпер мой абед - гэта не смажаная бульбачка і курачка са скарыначкай, а аўсянка ды тушаная прэсная гародніна.

І яшчэ вада. Вады так многа, што я адчуваю сябе гераіняй рэкламнага роліка. Памятаеце? 

zorka-trenazhorka
71 пост
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}