Я на трэніроўцы ўчора плакала

Натуральна. 

Плакала. Скакала на стэпе і плакала. 

Так мне было цяжка! 

А трэнер-Дзіма падганяў:

- Не спыняемся, яшчэ 30 секунд... Коліць у баку? Яно павінна калоць! А як ты хацела... ўзяла гантэлі, раз-два прысед, пульс цяпер самы такі, каб спальваць тлушч, не спыняемся, раз-два, на стэп, вышэй калені, раз-два, лягла на дыванок, планка , 30 секунд, не спыняемся, паднялася, на скакалку, 30 секунд, яшчэ-яшчэ. Бяром грыф, біцэпс, раз-два, на калені, адціскаемся. Папіла вады. І другі круг.

А я скачу, падымаю калені, з мяне цячэ пот і слёзы. Нашто было запускаць сябе да такога стану, што мне цяпер так…

Час есці

Пост кароценькі. Ад сённяшняга дня, каб я не забывалася пра рэжым, у мяне на тэлефоне ўстаўленыя шэсць будзільнікаў. У гэты час я ем па дзве лыжкі грэчкі. 

 

Вішнёвы сок - горшае, што здаралася са мной у жыцці

Мае выхадныя прайшлі ў фуршэтах ды камандыроўках. 

 

Ага-ага. І я ж стрымалася! Каўбаса, цукеркі, печыва - усё праігнорыла! Нават віно і шампанскае. 


Ныццё №1

Яшчэ ўчора я думала, што сядзець на дыеце весела. Можна посціць прыгожыя фоткі ежы і не менш прыгожыя фоткі фігуры, якая з кожным днём становіцца ўсё лепшая і лепшая. 

Ні фіга!

Гэта цяжкая праца са штодзённым падлікам калорый. 

Я не магу ўцяміць сабе, што цяпер мой абед - гэта не смажаная бульбачка і курачка са скарыначкай, а аўсянка ды тушаная прэсная гародніна.

І яшчэ вада. Вады так многа, што я адчуваю сябе гераіняй рэкламнага роліка. Памятаеце? 

Зорка з трэнажоркі 2.0 . Панеслася. 14. 12. 2017

Немагчыма пачынаць вялікую справу без таго, каб пра гэта не даведаўся свет.

Я сёння пачынаю худзець.

Адразу апусцім, якая гэта спроба па ліку. Цяпер у мяне ёсць трэнер. І калі раней мне было сорамна ( ні разу не сорамна, калі шчыра) перад сабой, то цяпер мне сорамна падмануць, падвесці таго, хто не пабаяўся ўзяць лянівую тушку пад сваю апеку. 

Сёння я выглядаю прыкладна так. 


zorka-trenazhorka
25 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}