zorka-trenazhorka / Малдова. І ўсё, што я пра яе ведаю

Насамрэч, ні я, ні большасць маіх сяброў абсалютна не ведаюць пра Малдову нічога. 

Ну сталіца Кішынёў, ну віно. І, бадай, усё.

А між тым, гэта краіна, дзе большасць дзён у годзе - сонечныя. Дзе ліпа квітнее ўжо ў маі, дзе фрукты і кветкі паўсюль.

У Малдове я прабыла тыдзень. Прыехала па працы. Шмат наведвала розных устаноў, і не забывалася любавацца на горад.

Варта сказаць, што горад Кішынёў вельмі зялёны. Ліпавым цветам пахне паўсюль. На клумбах - ружы: розных колераў і памераў. 

Пешаходная вуліца мае назву Яўгена Догі, памятаеце, то самы, які напісаў музыку да фільма "Мой ласкавы і пяшчотны звер".

На вуліцы Яўгена Догі вельмі хацелася слухаць той самы вальс, але вальс не гучыць, затое ёсць скульптура, якая называецца спатканне. Лічацца, што ўсе закаханыя прызначаюць спатканне тут. 




Самая галоўная вуліца ў горадзе, ды і наогул па ўсёй краіне носіць назву Штэфана Чал Марэ. Гэта нацыянальны герой. І вуліцы ў яго гонар, і выявы на грашах ( леі называюцца) таксама яго. 
Нацыянальная страва - мамалыга. Каша з кукурузнай мукі. Смачна, дарэчы. Напой, вядома, віно. Сухое віно, якое чым гусцей, тым вышэйшай якасці. 
Асобна трэба сказаць пра мясцовы базар. Адна рэмарка. У цэнтры Кішынёва ёсць базар кветак. На ім можна знайсці півоні, матыолы, ружы... Працуе з раніцы да позняга вечара. Кошты смешныя. Адна півоня на нашыя грошы каштуе прыкладна 20 капеек. Таму тут, калі дораць кветкі, гэта не адна ружа, як у нас. А цэлыя ахапкі. 

Дык вось базар. Кілаграм чарэшні тут каштуе 1 рубель на нашыя грошы.А якая яна смачная! На рынак трэба ісці галоднаму, бо ўсе прадаўцы захочуць цябе накарміць. Ад чарнасліву, сушанай ввішні і сушаных памідораў адмовіцца цяжка. Пасля жменю грэцкія арэхаў і лыжку мёда з акацыі. 

Пасля таго, як рукі адвальваюцца ад усяго купленага, праходжу шэрагі, дзе прадаюцца розныя дамашнія саленні.

- Хадзіце, паспрабуйце, якая ў мяне морква, а можа хочаце капусты хочаце? А салёнага кавуна?

- Не, дзякуй, толькі што з'ела мёд.

- А чаго вы тады сюды прыйшлі, раз есці не хочаце?


Потым шэрагі брынзы і хатняга алею.... 
Пры гэтым, у Малдове жывуць дастаткова бедна. Пенсія ўсяго 50 долараў. У горадзе вельмі шмат закінутых будынкаў. Цырк, напрыклад, закрыўся ў 1991 годзе і не адкрыўся да сёння. 
У Кішынёве ўсе размаўляюць на рускай мове. У магазінах цэннікі па-румынску і па-руску, у рэстаранах меню таксама. 
Малдова - гэта віно, яблыкі і персікі, якія яны экспартуюць. А вось прадуктаў у краме мясцовых амаль не сустрэць. Польскія сыры, румынскі шакалад, украінскія розныя прысмакі ... і беларускі "Санта Брэмар". 

На фота - паўднёвы горад Чамяшлія. Звычайны сонечны горад, але дарога да яго казачная. Зялёныя ўзгоркі і вінаграднікі, вінаграднікі, вінаграднікі... Паветра густое, пахне ружамі і ліпамі...І віном, канечне, віном. Самым сонечным віном у свеце. 


 
  • Lapka, 28.05.2018 14:40 #

    Вы очень похорошели)
    ответить на комментарий
  • zelenaya, 28.05.2018 14:54 #

    Поездка вам к лицу. А в белой футболке такая свеженькая молодая девочка прямо. Похорошели:)
    ответить на комментарий
    • zorka-trenazhorka, 28.05.2018 15:27 #

      Дзякуй:))) 
      ответить на комментарий
  • fenix, 28.05.2018 15:30 #

    Уже хочу в Молдову)))
    ответить на комментарий
  • Lea, 28.05.2018 15:37 #

    Захотелось!
    ответить на комментарий
  • krem, 28.05.2018 16:24 #
    +1
    1
    Один раз была на свадьбе где жених молдаванин. Собралась вся его родня. И практически никто из них не живет на родине.Все разъехались по свету, чтобы заработать денег. Дома работы нет. Они очень музыкальные и так интересно танцуют. Руки на плечи друг другу ложат и пошли по кругу ускоряясь. И дружно так подпевают. Очень интересно было наблюдать чужую культуру живьем так сказать.
    ответить на комментарий
    • Clown, 28.05.2018 16:32 #

      Что-то похожее знакомый рассказывал про армянскую свадьбу, когда девушки-армянки танцевали национальный  танец. Говорил очень интересно было на это смотреть.
      ответить на комментарий
  • elina, 28.05.2018 16:33 #

    Часто была там по работе и проездом в Румынию, где тоже работала. Таи дили родственники. Мне нравятся молдаване, такие для меня «открытые книги», хотя разные и там есть. Моё частое посещение как раз попало на те годы, когда они с кирилицы на латиницу переходили.
    ответить на комментарий
  • batleya, 28.05.2018 18:07 #

    Вам з Чайкоўскім вельмі пасуе! Фота  - смаката, пост-яшчэ большая смаката! Дзякуй за настрой!!!
    ответить на комментарий
    • zorka-trenazhorka, 29.05.2018 11:58 #

      Дзякуй вялікі за словы прыемныя))) 
      ответить на комментарий
Ответить автору поста
zorka-trenazhorka
66 постов
Последние комментарии
function li_counter() {var liCounter = new Image(1,1);liCounter.src = '//counter.yadro.ru/hit;bloger?t44.6;r'+((typeof(screen)=='undefined')?'':';s'+screen.width+'*'+screen.height+'*'+(screen.colorDepth?screen.colorDepth:screen.pixelDepth))+';u'+escape(document.URL)+';'+Math.random();}