Немагчыма пачынаць вялікую справу без таго, каб пра гэта не даведаўся свет.
Я сёння пачынаю худзець.
Адразу апусцім, якая гэта спроба па ліку. Цяпер у мяне ёсць трэнер. І калі раней мне было сорамна ( ні разу не сорамна, калі шчыра) перад сабой, то цяпер мне сорамна падмануць, падвесці таго, хто не пабаяўся ўзяць лянівую тушку пад сваю апеку.
Сёння я выглядаю прыкладна так.

Ой, толькі ня нада мне гаварыць, што капец і жах. Сама бачу, люстэрка маю.
Так што пачынаем змагацца.
Самае цяжкае, канешне, гэта адмовіцца ад прысмакаў.
Але ж я філолаг, я памятаю, якое пытанне трэба сабе задаваць, калі рука пацягнецца да шуфляды:
Тварь ли я дрожащая??? Или право имею... на стройную фигуру!
Панеслася!
P.S. Я рабіла інтэвью з чалавекам, які пахудзеў на 60 кг, ён тады сказаў, я паўтараў сабе: "Божа, дай мне сілы прайсці гэты шлях". Як я яго цяпер разумею!